We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

З​а​в​у​л​а​к Vinny Stigm'ы

by Завулак Vinny Stigm'ы

/
  • Streaming + Download

    Purchasable with gift card

     

1.
Ўсю навуку я спасцігнуў на завулку Віні Сцігмы. Помню як дастаў па мордзе на завулку Тобі Морза. Аксамітны майскі вечар ахінуў Іст Сайд, Манхэтан. І Навінкі з Серабранкай, я - грамадзянін сусвету. Не ўпісалі нас на "Шайбу" праз сандалі, на узгорку я не затрымаўся падзівіцца нашым "Новым Ёркам".
2.
Санта-Барбара, Санта-Барбара. Свет наліўся яркімі фарбамі. ці ты помніш, як Санта ішла у прайм тайм? Мае аркі з гіпсу і мармуру не кранайце лапамі, варвары, і не лушчыце старога тынку з цвікоў у патай. Ром пацягвае праз саломінку Мэйсан Кэпўэл, сёння з Ваёмінгу ён вярнуўся і моцна змяніўся, павер. Кадзілак разбіты і пехам на караценькі канцік Lagwagon'а, дзе закладвае за леапардавы каўнер. Нехта не хацеў працягнуць кантракт, мне шкада папросту тых небарак. Круз не здрадзіў, не, ён яшчэ больш пакруцеў. Без напарніка (ці напарніцы) на даўно закінутай фабрыцы Круз Касціліа бегае з пушкай у руцэ.
3.
Нашто ты марудзіш, нашто, можа хопіць цямніць, можа хопіць усё ж? Пакінь, гэта лішняе так цытаваць класікаў - ўсе адно не чытаў. На халера ты мне кампасціруеш мозг? Не тлумі галаву - адкажы лепш наўпрост як яно насамрэч. Чую толькі сарказм. І нарэшце хачу атрымаць твой адказ. Чакаць на змястоўны адказ - застаецца хіба спадзявацца на час. Спадзеў, што паспееш, аднак, не задаволіць мяне, не задаволіць ніяк.
4.
Кунг 01:04
Здалёк убачу свой дом і мой пакой на другім паверсе. Як жа, вядома, я задаволены ім. Дахаты позна прыпру, а на патэльні - акунь. Калі адчую напруг, сабе набуду я кунг. Плут далучыўся, сядзім, здабыць спрабуем агонь. І бачым: цягне Вадзім да нас бацькоўскі фургон. Ад ранку - перадусім згуляць ў пінг-понг і нахок. і нас павяжуць усіх за самавольны захоп. То мой пратэстны намер (у тапачках і трыко пакіраваўся наверх у свой утульны пакой).
5.
Мудак 02:39
хто заснуў на выпрасаванай байцы NOFX'у? хто учора і заўсёды піў на вексель? хто пакінуў кубак брудным ад кефіру? а ў ім маці сабе кавы заварыла. кажуць, што мне пагаліцца не зашкодзіць, і, маўляў, пляваць у столь нарэшце годзе. шмат якой лухты я чую, браце, і яны, вядома, маюць рацыю. нібы так адразу і не відаць, але цяпер ты бачыш, што я - мудак. можаш паслухаць, як моцна не строіць мой Epi. скрозь увесь дзень са мной адно - нуда, пэўна таму гэта, што я - мудак. мушу сказаць табе, што ты таксама не лепей. па пакоі соўваюся ў падраных портках, крыху душна, ды адкрыць не хочу фортку. дрэнныя звычкі ўхваляе Дэкстар, проста часам хочацца быць кепскім. у мяне, ты кажаш, мусіць, не ўсе дома? згодны, ведаеш, я гэтае даўно ўсвядоміў. сам яшчэ папросту не уцяміў, але ты - мудак таксама.
6.
Old school 01:21
Нешта я даўно не бачыў Геру - вінен мне пятак. Сёння зранку прыбіраў кватэру ды знайшоў пляцак. І, нарэшце скінуўшы бярэмя, дапіваю ёрш. Мне цікава як там справы ў Remy, хоць, куды ўжо горш? Соплі гучна я прыбраў у насоўку - паказаў кантроль. Пэўна, у "Стэлсе" наша ўся тусоўка гэтаю парой. 35 машын стаяць кампактна. Вецце скінуў X. І паціху рвуцца усе кантакты, з кім мне есці Twix?
7.
Улан 01:19
Пасрэднаму правінцыялу улану бясконца далёка да Дзімы Білана. Ты не цурайся, што я шэраговы, прыходзь заўтра пасвіць сяржанта каровы. А сёння я вольны - пачысціў клазеты. Ну што, я заеду? Чакай. Балазе ты зусім недалёка. Цікава надоўга? Ты кажаш: "Вядома". Я веру. Цудоўна. Нібыта выдатная сёння пагудка. Так хочацца мне афіцэру даць ў будку. Як бачыш, я сёння зусім не ў гуморы. Ну досыць, давай пра цябе пагаворым. Ў сваёй майцы з кругамі ты ў поўным парадку. Я пасую, здымаю канфедэратку. Усе разышліся. Стала ціха на пляцу. - Пакуль, Воля. Дзякуй! - Бывай! Nie ma za co!
8.
Дыван 00:57
9.
Лапці 01:49
10.
Завод 01:04
11.
12.
Хеўра 02:19
маладняк, накірованы да лекара, ўсё адно пералічыць нашы рэбры. "Маскарад", што пазычылі мы ў некага знойдзе ўрэшце сваё дрэва. заўтра больш накідаюць мячыкаў у кош нам у стрыт. адчуваю сёння я напэўна: існуе непрыемнасць за ўсё гэта горш, што чакае нашу хеўру. Хто цябе цапнуў, што за сонны авадзень? Узгадай тыя файныя дзянькі братэрства: Абышто мы спяваем, абышто вярзем, кшталт прыведзенага тэксту. Тармазі, бо размову напаўняе жоўць. І пакінь гэты тон пантовы, гнеўны. Хіба так усе і гутараць, але няўжо мусіць гэтаксама хеўра?
13.
Рыбка 01:46
У маёй сажалцы, бруднай і мутнай, плавае рыбка. Пэўна адной ёй там надзейна самотна, ды спадзяюся, што пакуль хоць не брыдка. Нельга бясконца абмінаць гэту тэму. І, што ў маёй галаве з нечым нешта, праўду я вам паднясу на патэне (вы ўжо даруйце такое блюзнерства). Нібы надвор'е паспела пагоршаць, І не чуваць павеву ціхага ветру. Крыху цікава, як там, на Залатой горцы і абыякава, як там, на катэдры. Позна ўзгадаю, што сёння нядзеля, і пацягнуся ў бок "Першамайскай". Зрэшты, і там маё з'яўленне - падзея, так мне прынамсі кажуць нашыя мальцы.
14.
водар бэзу і фіялак, звышвысокіх ідэалаў. крывадушнасць не каштоўнасць - я сягоння поўны жоўці, мае думкі, без памылкі, - гэта водары памыйкі. салодкі і цукровы, ды бачу, што падробка. вялікае пытанне, хто з нас 2 closeminded. я паслухаў дастаткова, не дацяміў анічога. маю гонар, маю сорам сваю думку так аформіць - адчуваеш гэты водар, нібы са смеццеправоду? ванітаў і вантробаў, вядома, не цукровых. вялікае пытанне, хто з нас 2 closeminded.
15.
Аrtcore 01:11
Ці ты таксама так страшэнна рады, што шмат вакол таноў, адценняў? Ў маёй "майстэрні" - творчы непарадак, На мне - адсутнасць (творчая) адзення. Кандуктарша пазіруе Гагену, яго, прызнацца, болей не аматар. У паўпустым аўтобусе багемным вяртаюся на наш Ман-Мартр. Ўсё нагадвае нібыта позніх прэрафаэлітаў. Ўсё вакол афарбавана ў яркіх колерах Сар'яна.

credits

released March 29, 2010

recorded at Mapletree studio august-november 2009
mixed at Everest studio january-march 2010

license

all rights reserved

tags

about

Завулак Vinny Stigm'ы Minsk, Belarus

contact / help

Contact Завулак Vinny Stigm'ы

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Завулак Vinny Stigm'ы, you may also like: